Бел. мова.

1. Знайдзіце  і запішыце ў словах маліна, піяніна ўсе імёны дзяўчынак.
2. Падкрэсліце словы, у якіх гукаў больш, чым літар:
цень
леў
ралля
дзьмухавец
ёлка
камедыя
пад’езд
суддзя
Ульяна
Яніна

3.Устаўце патрэбныя літары:
Тэл...грама, камп’ют..р, сц...дзены, ча...вёрты, про..ба, навод...аль, а..шар, в...сёлка, леб..дзь, сям..я.

4.Падкрэслі словы, у якіх гукаў менш, чым літар.
Прачытаць, дэльфін, мосцік, гуляю, збожжа, насенне, спадніца, дзядзька, сшытак, партфель.

5.Якое спалучэнне не з’яўляецца словазлучэннем?
а) цёплая вада;                         б) схілілася над ракой;
в) прыйшла вясна;                    г) чырвоны і белы;

6.Прачытай. Злучы часткі фразеалагізмаў.
Павесіць                            баклушы
Задзіраць                            язык
Біць                                     варон
Праглынуць                        галаву
Лічыць                                 нос 

7.Вызначце род дадзеных назоўнікаў.
Мазоль (_________), шынель (__________), салата (____________), боль (_________), яблык (_________), палын (_________), зала (__________), гусь (________),  медаль (___________),  цень (__________).

8.Злучы пачатак і канец прыказак.     
як салавей без песні
там і пад елкай рай
той свайго не мае
а старых не забывай
мазоль за руку
а чалавек уменнем
Новых сяброў набывай
Гультай за работу
Прыгожая птушка пер’ем
Чалавек без Радзімы
Ідзі ў родны край
Хто чужога не шануе                      











9.Устаў, дзе трэба, мяккі знак або апостраф 
Дз..муць, сур..ёзны, медал..ён, здароў..е, салаў..іны, інтэр..ер, вераб..і.

10.Знайдзі ў кожным радку роднасныя словы, выдзелі ў іх корань  
Пясчаны, пясцовы, пясочак.
Замок, мокнуць, прамакаць.
Мільгаць, мілы, памілаваць.
Водны, вадзяністы, вадзіць.

11.Складзі і запішы словазлучэнні, ужыўшы  назоўнікі ў дужках у множным ліку:
Белыя ( бяроза ) - 
Дарагія ( сябар ) -  
Шчырыя ( чалавек ) -  
Горкія ( палын ) - 

12.Дапішы дадзеныя  фразеалагізмы.
Ад __________________ адбіўся.
Трымаць ____________________ востра.
_________________ ў рот набраць.
_________________ лічыць.

13.Ад наступных назоўнікаў утварыце дзеясловы з -цца.
Смех _____________________;
радасць ____________________;
праўда _____________________;
вучань ______________________;

14. Спішы, падзяляючы тэкст на сказы. У канцы сказаў пастаў патрэбныя знакі прыпынку. Устаў прапушчаныя літары.
В..сна н..прыкметн.. п..райшла ў лета дні п..плылі над з..млёй св..тлыя і сон..чн.. нагрэт.. за в..сну з..мля наб..рала сілу зел..ніна на ёй расл.. і шырыл..ся жыта  выйшла ў  колас  м..сцамі з..явіліся п..шчотн.. к..л..скі з прыўзнят.. вусікамі заз..л..нелі ячмяні і аўсы усяму жыв..  з..мля д..рыць сваю шч..драсць.

15.Выпішыце аднакаранёвыя словы, разбярыце іх па саставу.
Затрымка, трымцець, вытрываць, атрыманы, трывога 

16.Вызнач колькасць літар і гукаў у словах (4 б)
Ясень (…л,…г), падзяліць (…л,…г), вясёлка (…л,…г), дождж (…л,…г)

17.Перакладзі на беларускую мову (4 б)
Влага - ________________         сирень -_________________
Крыльцо -________________    дешёвый -________________
Следить -________________      кирпич -_________________
Гвоздь -___________________   магазин-_________________

18. Перакладзі  на беларускую мову
Ольга, озеро, окно, облако, осень, осенний, острый.

19. У некаторых словах сэнс залежыць ад націску. Прыдумай і запішы па два сказы, ужываючы словы рады і нашу ў розным сэнсе.

20. Падкрэслі словы, у якіх усе зычныя цвёрдыя.
Цэгла, жыць, шчыры, іголка, бусел.


Комментариев нет:

Отправить комментарий