Рыхтуемся да кантрольнай работы "Аднародныя члены сказа"

                             Рыхтуемся да кантрольнай
1. Выпішы сказы з аднароднымі членамі, падкрэслі аднародныя члены сказа.
Многа прыгожых кутков ёсць у беларускім краі.
Жоўтыя, чырвоныя, ружовыя астры цвілі ў палісадніку.

  2.  Прачытай сказы. Складзі з іх і запішы адзін сказ з аднароднымі членамі. Пастаў коскі і падкрэслі аднародныя члены.
На  ўроку  хлопчык  рашаў  задачы.
На  ўроку хлопчык  рашаў  ураўненні.
На  ўроку  хлопчык  рашаў  складаныя прыклады.

1.      3. Устаў патрэбны злучнік (і, а, але) замест кропак, растаў неабходныя знакі прыпынку.
Ночы  пахнуць  мёдам … сенам.
Узняўся  моцны  вецер … хмары  не  разагнаў.
Дым  не  падымаўся … плыў  над  зямлёю.

4. Дапоўні сказы аднароднымі членамі, растаў неабходныя знакі прыпынку.
У садзе растуць   ...   ...  ...  .
У беларускіх рэках водзяцца  ...    ...   ...  .

Комментариев нет:

Отправить комментарий